СТУДЗЕНЬ
А лес стаіць,
маўклівы ціха,
Не зварухне свайго галля…
Зіма, зіма… Бы ў цвеце ліпа,
У белым снезе ўся зямля.
Пятро Глебка
Студзень
Вось наступіў і
месяц студзень,
Няхай жа кожнаму вам шчасце будзе!
У студзені цудоўная прырода,
Такой прыгажосці няма на працягу года.
З студзеня год пачынаецца,
Хай кожнага мара збываецца.
На Новы год ёлкі нараджаюць,
Паўсюды агенчыкі як зоркі ззяюць.
Калі б’юць на Новы
год куранты,
Рады гэтаму будучыя курсанты.
Бо могуць жаданне загадаць,
Каб выдатна ў вучобе паспяваць.
Хоць на вуліцы
мароз,
Але сувораўцы здаюць з ахвотай крос.
Не страшны ім ні снег, ні сцюжа,
І ў бядзе не пакінуць цябе “дружа”.
І з вамі я магу
паспорыць,
Што месяц студзень цуды творыць.
Усім крыўды прабачае,
Дабра і радасці жадае.
Уладзімір Пакладок 2011
Пятрусь Макаль: Дзень добры, таварыш Студзень!
Студзень —
не той студзень,
што ставяць на стол часамі.
Дружыць мы са Студзенем будзем —
вы гэта пабачыце самі…
Студзень —
самы першы
Сярод братоў-месяцаў.
Яму — і песні і вершы,
дзе ўся наша ўцеха змесціцца.
Хоць і марозны і колкі,
ён з намі карагодзіць
ля навагодняй ёлкі,
ёлкі —
чароўнай вясёлкі,
што ў кожны дом прыходзіць.
У бегу па лёдзе рыўкамі
нават завею суцішым:
мы на катку канькамі
вясёлую азбуку пішам…
А хто там,
паддаўшыся страху,
вягляд зрабіў горкі?
Смялей жа!
Ляці з размаху
на лыжах з высокай горкі!
Па густу прыгоды здаровым,
не боязна ім і ўпасці.
Куляцца ў снезе пуховым —
гэта таксама шчасце.
А тым, хто ўтрываць не можа
лыжнай імклівай гайданкі,
Студзень парадай паможа:
— Сядайце, сябры, на санкі!
Хоць і мароз прыпякае,
у бегу мы ног не застудзім.
З нас кожны шчасліва гукае:
— Дзень добры,
таварыш Студзень.
ЛЮТЫ
Над палямі заснуўшай краіны
Разгуляліся снег і вятры,
Замяцелілі беллю даліны,
Карагодам пайшлі па гары.
Міхась Машара
Месяц люты
Мяцеліцай раскуты, —
Шумі вятрамі, грай!
Вятры пабралі лютні,
Імчаць у свет бязлюдны.
Праводзіны?
Адходзіны?
Зіме?
Гэй, пачынай!
Давай!
Давай!
Ах, ах, ды ў гэтым
месяцы
Яшчэ забіты весніцы,
Марозам прымарожана,
Прымружана
Шчэ лужына
Завейлівым сняжком.
Гудзе вятрамі
вуліца,
Як бубен дом.
Мяцеліца пасцелецца
Ад рання да цямна.
Апоўначы насмеліцца
Адліга —
Месяц крыгай
Да самага відна.
А зорка — во свавольніца! —
Пад раніцу расколецца
Аб шыбіну акна.
— Скажыце! Навіна!
Кажыце не кажыце,
Ідзе вясна! М.Стральцоў
Станіслаў Шушкевіч
Пэўна, сонца знебылося ,
Адпачыць пайшло за хмары,
І паўзе павольна восень
Праз іржышчы і папары .
І ад холаду рабіна
Чырванее, нізка гнецца,
Паляцелі гусі клінам,
Каб ў выраі пагрэцца.
Сыплюць лісцікі бярозы,
Стала ветрана і суха, —
Недалёка ўжо марозы,
Люты вецер, завіруха.
Знябыцца — размоўнае слова Змарыцца, змучыцца.
Папар — поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых.
Гусі клічуць у вырай
Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні.
Дзе ты, лета, з уцехамі,
Ягад кошыкі поўныя.
Загарэўся пад стрэхамі
Клён, шугаючы полымем.
Гульні ўспомніш у верасні
Ты гадзінаю вольнаю.
Клічуць, клічуць наперадзе
Дні цікавыя школьныя.
Чаму птушкі адлятаюць
(урывак з апавядання «Пералётныя птушкі»)
Тыя птушкі, якія мусяць жыць вясну і лета ў адным краі, а восень або толькі часць восені і зіму ў другім краі, называюцца пералётнымі.
Птушкі на халодны час пералятаюць у цёплы край, бо яны ўсе жывяцца рабакамі, кузюркамі, жучкамі і т. п., а ўсе гэтыя страшэнныя ворагі нашых дрэў і раслін на зіму гінуць, дык птушкам не было б чым жывіцца.
Каб мог здарыцца такі год, што птушкам дзеля якой прычыны нельга было б вярнуцца да нас, якім жа страшным, глухім і спустошаным праз гэта стаўся б наш край: замест мілага шчэбету, замест песняў звонкіх, толькі голыя веткі і галіны шапацелі б, замест багатых рознакалёрных ніў — поле ляжала б, як чорны папар і т. д., бо ўсё багацце нашага краю зніштожылі б, аб’елі б жукі, рабакі, мошкі.
Баравікі ў хусцінках
Звечара падрыхтаваліся мы са Стасікам да паходу ў лес: паклалі ў кошыкі хлеб і сала, па пары сакаўных яблыкаў, нажы.
Прачынаемся, а на дварэ зіма — уначы выпаў снег. Ад такой навіны я нават нос павесіў. А Стасік і кажа:
— Снег — не пажар. Грыбоў не набяром, дык хоць лесам палюбуемся, пагалёкаем там, у цішыні.
Гэта Стасікава «пагалёкаем» падахвоціла мяне ўзяць кошык і пайсці ў лес.
Зямля, дрэвы і кусты, пні, мурашнікі — усё было пакрыта бялюткім снегам. Асенні лес стаяў задуменны, маўклівы. Ні птушыных галасоў у ім не было чуваць, ні саміх птушак мы нідзе не ўбачылі. Цішыня і спакой.
Стасік, як той заяц, бесклапотна гойсаў паміж дрэў. А я хадзіў паволі, прыглядаўся да зямлі.
I вось цуд! Гляджу, баравік пад елачкай стаіць.
— Стасік, — крычу, — баравіка знайшоў!
— Які прыгажун! — заскакаў Стасік вакол елачкі. — У белай хусцінцы стаіць!
Сапраўды, баравік, здавалася, накінуў на сябе абнову — хусцінку са снегу.
Гэта было так незвычайна, што мы са Стасікам нават не сталі чапаць баравіка. Толькі пазней, знайшоўшы яшчэ з паўдзесятка грыбоў, вярнуліся і забралі яго, прыгажуна.
Цудаў у лесе было шмат. I ярка-чырвоныя ягады шып-шыны на белых кустах. I малінавыя завушнічкі брызгліны. I зялёныя венічкі чарнічніку. I лісіныя ды заечыя сляды на снезе. А Стасік выпараў нават даўганосага камара, які схаваўся ад голаду пад грыбам-нарастам на старой асіне.
Мы ўдосталь налюбаваліся заснежаным лесам дый такія-сякія дарункі прынеслі дамоў. Чырвоным жарам гарэлі ў кошыках буйныя гронкі каліны, зелянела лісце малінніку, залаціліся яловыя шышкі. I, вядома ж, радавалі вока крамяныя баравікі. Снег растаў, і яны ўжо ляжалі ў нашых кошыках без хусцінак.
Источник
Багаж восені
— Восень едзе. Свята ў нас. Адчыняйце дзверы.
А які вязе багаж?
Раскажу я вам сама.
Часу мала страчу.
Вельмі доўгая зіма —
Шмат патрэбна харчу.
Я прывезла вам мукі.
Будуць булкі, праснакі,
I кулеш, і калачы,
Пірагі і кулічы.
Што яшчэ ёсць, пакажы?
Ёсць капуста, агуркі,
Бульба, морква, буракі.
Што яшчэ, спытаць дазволь? В о с е н ь:
Гарбузы, часнок, фасоль, Многа бобу і гароху
I сяго-таго патроху.
Шчыры дзякуй наш прымі, Восень-працаўніца.
Мы павінны да зямлі Табе пакланіцца.
Ты — багатая. I мы Блаславім прыход зімы.
Лепей вы мяне, сябры, Песнямі пацешце
I усе мае дары З апетытам ешце.
Н. Галіноўская
Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Беларуская мова 29.04.2023 13:53 425 Александрова Александра
водгук на верш спадчына Янки Купалы
Ответов: 2
Беларуская мова 07.06.2023 12:34 280 Волкова Вика
Соченение:на тему ці умеюць Беларусы сябравать
Ответов: 1
Беларуская мова 25.07.2023 22:44 1875 Десяткин Влад
Составьте пожалуйста план по рассказу »Незагойная рана,, (Василь Быкау) Беларусская литература.
Ответов: 2
Беларуская мова 10.04.2018 17:43 307 Персианова Варя
Напишите пожалуйста характеристику Тэкли. Из рассказала » незагойная рана «. Желательно чтоб был
Ответов: 1
Беларуская мова 04.06.2023 15:03 453 Панина Анастасия
Помогите составить план казки нарач даю 20 баллов
Ответов: 1
Беларуская мова 17.05.2019 01:24 128 Нургазы Балнур
Сачыненне на тэму»Мая любiмая пара года»
Ответов: 1
Беларуская мова 18.07.2023 21:15 834 Загороднев Рома
Горы,акияны,лес намаляваны.Омск,Маскву и Минск,Барнаул и Пинск усе знойдзеш сам.Сябры жывуць
Ответов: 2
Беларуская мова 02.05.2023 00:13 105 Pursnyova Mishele
СРОЧНО. ДАЮ 100 БАЛЛОВ. водгук на верш \»шчасце\» максим танк.
Ответов: 2
Беларуская мова 06.06.2023 20:07 69 Абрамова Даша
Сачыненне-апавяданне з апісаннем родных мясцін
Ответов: 2
Беларуская мова 10.06.2023 06:48 21 Суслов Стёпа
Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека!
Ответов: 1
Красавіцкая навальніца
Небу цёмна-сіняму і
ветру
Скардзіліся чорныя палі:
«Сонцам мы вясновым абагрэты,
А дажджу даўно ўжо не пілі!»
I тады прыйшлі
паважна хмары —
Айсбергі падсонечных вышынь.
Гром у бубны гулкія ударыў,
Цішыню густую пакрышыў.
Я люблю часіну
навальніцы,
Калі б’е пярун па ўсіх ладах
I злуюцца ў хмарах бліскавіцы,
Кроплі асыпаючы на дах.
А струмені звоняць,
нібы струны,
Прагна п’е іх смяглая зямля;
Травы прарастуць, густыя руні
Забушуюць хутка на палях.
Адгулі грымоты і замоўклі.
Усюды шмат срабрыстых ягад-рос.
Елкі цёмнагрывыя намоклі,
Сушаць вербы пасмы жоўтых кос.
На зямлю блакіт
праліўся — лужын
Шмат блішчыць усюды, а ў вадзе
Сонца промні зыркія варушыць,
Ніткі залацістыя прадзе.
Ў сетцы дрэў ідзе
птушыны мітынг —
У азоне спеў ярчэй грыміць.
А зямля абмытая дыміцца,
Дыхаючы поўнымі грудзьмі.
На сустрэчу ёй
выходзяць людзі:
«Сейбітаў, радзімая, прымай!»
Я на ўсіх прыкметах бачу — будзе
Сёлета багаты ураджай.
Пімен Панчанка
КРАСАВІК
Пушчы наважныя, зіму праспаўшыя,
Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, свішча
салоўка і дзяцел клюе…
Янка Купала
Верасень
І туманныя слівы, і яблыкі — вось яны —
На саломе ляжаць у іскрынках расы,
Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,
I рыпяць па дорогах цяжкія вазы.
Халадком задыміліся травы збуялыя.
З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,
Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,
І рыпяць па дорогах цяжкія вазы,
Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,
Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.
Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, —
Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.
I яна адарыла пладамі багатымі
Працавітыя рукі шчаслівых людзей.
Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,
Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.
С. Грахоўскі
Скарбонка восень
На зямлі ― скарбонка восень. У яе выгодаў восем. Назапасіла грыбоў Для вавёрак і яжоў.
*** Адыходзіць лета, Фарбамі адзета.
*** Адбуялі краскі лета Толькі успамін пра гэта. І рамонкі, і ўюнкі Помняць летнія дзянькі.
*** Зніклі з поля капы жыта. Поле восенню спавіта. Сена звезена з лугоў, Конь у стойла стаць гатоў.
*** Зжатае жыта Бусламі абжыта.
*** Шчодра восень. За стол просім!
*** Мышы восеньскай парой На палях вядуць разбой.
*** Восень дорыць пазалоту І у ясны дзень, і ў слоту.
*** Мяне ўвосень моцна вабіць Наліўны духмяны яблык.
*** Вельмі хутка, неўпрыкметку Пралятаюць дні улетку. Калі ўвосень шэра, брудна, Крочаць цяжка і марудна.
*** Між бяроз, арабінаў і сосен Прайшла чарадзейкаю восень.
*** Як сабрана ажына, Хутка спее збажына.
*** Спі зімою без журбы, Калі ўвосень ёсць грыбы.
*** Не змяшчаюцца ў тазы Гадаванцы ― гарбузы.
Л. Сівурава
Ён стаяў у канцы нашага невялікага саду, збоку, каля самаг агароджы, якая абступала сядзібу. Высокі, стройны, прыгожы. клён вылучаўся сярод іншых дрэў, што раслі ў садзе. Адразу за клёнам пачыналіся яміны, з якіх вяскоўцы капалі гліну. За імі праз агароды цягнулася палявая дарога.
Гэтай дарогай кожнае лета, жывучы ўжо ў горадзе, я крочыў да бацькоўскай хаты. Яшчэ здалёку распазнаваў густую вершаліну клёна. Цёплая пяшчота аблівала маё сэрца, калі я ўяўляў, як хутка пералезу праз агароджу, прайду ціхім садам, буду дыхаць сакавітым пахам медуніц і кропу, а затым увайду ў родную хату, светлую, прапахлую свежым хлебам.
На ўсё жыццё запомніўся мне гэты клён. Менавіта на яго раней, чым на іншыя дрэвы, садзіліся вясною шпакі і пачыналі высвістваць свае радасныя песні навасёлаў. Калі з палёў і агародаў сыходзіў снег і на ўзмежках з’яўлялася зялёная траўка, мы, вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі, ладзілі каля клёна свае гульні. Кожны лічыў за гонар залезці на самую вершаліну дрэва і заспяваць: «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы…» А крыху пазней, у маі, калі з’яўляліся хрушчы, мы трэслі кляновае голле ўвечары або ранкам, стараючыся адзін перад адным больш сабраць сонных яшчэ жукоў.
Вельмі захапляў нас клён увосень, якая шчодра аблівала яго яркай пазалотай. Прыбяжыш да клёна, а пад ім такі рознакаляровы дыван — вачэй не адарваць!
Многія ў вёсцы, калі пяклі хлеб, бралі лісце з нашага клёна, каб услаць ім под1 печы. А лісце гэта заўсёды было шырокае, чыстае, нейкае святочнае. Штовосень мы акуратна засушвалі лісты, і потым усю зіму хату ўпрыгожвалі кляновыя букеты.
Памятаю і вельмі прыкрае. Тады я вучыўся ў другім класе. Быў сакавік. Мне чамусьці захацелася паспытаць свежага кляновага соку. Прыхапіўшы бацькаву сякеру і трохдітровы слоік, я пайшоў да нашага клёна. Надсек у адным месды, але сок не капаў, а сцякаў па ствале.
Надсек у другім месцы — атрымалася лопш, падставіў слоік. Пайшоў у хату. Чакаю, пакуль набяжыць хоць трохі кляновіку. Ды тут бацька прыйшоў з працы. Гляджу і вачам сваім не веру: нясе ў руках мой пусты слоік. Сэрца ў мяне нібы абарвалася. Дасталося мне тады на арэхі.
Замазаў тата раны на ствале клёна, але доўга яны не зажывалі.
Плакала дрэва…
Праз год зноў нехта надсек клён. Не шанцавала дрэву і пасля.
Некалькі разоў ранілі яго, нібы некаму замінала яго гордае I шчырае хараство. I кожны раз я адчуваў сябе вінаватым, быццам гэта я надсякаў клён.
А мінулай восенню яго не стала: паваліла бура. Наляцела яна па вёску, паваліла платы, сарвала некалькі чарапічных дахаў, лагубіла наш клён.
Прыехаўшы летам у водпуск, я не пазнаў здалёку бацькавай сядзібы.
У шэрагу высозных дрэў, якія абступілі сад, віднеўся прагал, адсутнічала штосьці адметнае, дарагое. Мне стала вельмі балюча. Зразумеў, што тады, у дзяцінстве, я зрабіў зарубкі не на кляновым, а на сваім целе, і яны пякуць цягучым, несціханым болем.
САКАВІК
Жылы дрэў
напоўніліся сокам
Ручаі імкнуцца да ракі
Неба стала чыстым і высокім
І пяюць вясёлыя шпакі.
Пімен Панчанка
Якія шэдэўры стварае мастак-сакавік!
Якія шэдэўры
стварае мастак-сакавік!
Сівыя палотны грунтуючы марай-надзеяй,
Ён фарбы вясёлкі збірае на пэндзаля цвік
І ўводзіць у свет паэтычнай душой чарадзея.
У шэрых нябёсах
малюе малінавы сон.
Запэцканы снег адсіняе шыкоўным адценнем.
Яго акварэлі змяняюць графічны сезон –
І зноў ажываюць пяшчотай паўтоны, паўцені.
Ён птушак гукае –
каб радасцю дрэвы гулі.
Звініць ручаямі, купае праменчыкі сонца.
Спаўняе сімфонію “Цуды вясновай зямлі”,
Злучаючы колеры, гукі і пахі бясконца.
На дзіўную музыку
промні мазкамі кладзе,
Яскравым святлом сагравае жывыя малюнкі
І шчасце даруе… Вясна-прыгажуня ідзе!
Хто ў шапку не спіць, той збірае яе пацалункі…
Таццяна Дзям’янава
.
Капяжы…
Капяжы,
Капяжы са стрэх.
Верабей —
Кіпцюркі сагрэў,
Ацяжэў набрынялы снег.
Ацяжэлі галіны дрэў.
Нібы першы вясновы
гром,
Рэха кінуўшы між бароў,
Абудзіў раку крыгалом,
У гурты пазбіраў звяроў.
Пад птушыны нясмелы
ўскрык
Ручаінка з гары паўзе.
Сакавік —
Вясны маладзік —
Праразаецца пакрысе.
Пачынаюцца і ў душы
Весняй радасці
Капяжы.
Анатоль Грачанікаў
Вершы пра восень
ВОСЕНЬНадакучыла восеніПаннай быць залатою,Пажадала застаццаДзеўчыной маладою.
Той калінкаю кволай,Сумнай і закаханай,Прыгажуняй рабінай,У каралі прыбранай.
Палявою бярозкай,Віхраста прычэсанай,І той песняй журботнай,У вырай панесенай.
Адкупілася восеньДарагімі дарамі.Развіталася з просіннюПраліўнымі дажджамі,
Туманамі грыбнымі,Вятрамі галоснымі,Кучаравымі хмараміДы скрыпучымі кроснамі.
Да наступнага году!Да багатага ўроду!Да ўбораў мядзяных!Да вяселляў жаданых!(Л. Полазава)
Восень ціха прыварожваеЗалатою шчымлівай парой.Лісцяў-кветак мігценне прыгожаеАшчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,Скіне з дрэваў убранне на дол.А пакуль сэрца радасцю поўзніцца —Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.(У.Мароз)
ВОСЕНЬВосень абсыпала дрэвыЖоўтым прыгожым лістком,Восень сабрала пасевыЗ поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,Бульбу ссыпала ў мяхі,Ў косы цыбулю сплятала,Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,Мак, і хвасолю, і боб.Восень у клопаце вечным,Хай дапаможа ёй Бог!(І. Багдановіч)
КОЛЕРЫ ВОСЕНІПафарбавала восеньКлёныУ колер жоўтыІ чырвоны.
На спелых гронкахАрабіны —Бялюткіх нітакПавуціна.
А за сцяжынкайПаглядзі ты —Зялёнай руніАксаміты.
І немагчымаНадзівіццаНа восень —Цуда-чараўніцу. (В. Шымук)
АСЕННІ МАЛЮНАКЯк охра, пажаўцела восень,Зямля рыхтуецца к зіме.Мільгне на небе раптам просінь,А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістападаПакрыў палі, пакрыў лугі,Чарнеюць ля дарог прысадыАд халадоў і ад тугі.(М.Сабалеўскі)
ЗАЛАТАЯ АСЕННЯЯ РАНІЦА…Залатая, асенняя раніца!Хараством ты на свеце адна.Сонца ў пушчы глыбокай купаеццаІ ніяк не дастане да дна…
Мітусіцца лісцё па аселіцы,Як дзвіна матылькоў-мітульгі.І ўзвее яна, і пасцелецца,Распаветрыцца на берагі.
А яны, берагі-беражыстыя,На срымаюць асенні напеў.І ліецца, віецца сукрысты ёнІ разгортваецца каля дрэў
Прытулі, прыхіні на апошняеІ згадай гэты дзень залаты,Што над пушчай, згалелымі пожняміРассыпаў залатыя лісты.
Рассыпаў і раскідваў прыгоршчаміНа красу, на жаль, на ўспамін.Развітальная хвіля найгоршая,яна можа і сэрца спаліць.
Не бядуй, не гаруй – пад цяжараміМне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,З-за балота мігціць, за выгараміПрамяніцца пярэстая гаць.
Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:Я прыду, я вярнуся ізноў.Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,Як для тых засмучоных лістоў.
Залатая, асенняя раніца!З хараством, з пекнатою – бывай!Ужо сонца за пушчу хаваецца,Кармазынам гарыць небакрай…(У. Дубоўка)
ПАЛЬЦЫ ЖОЎТЫХ КЛЯНОВЫХ ЛІСТОЎПальцы жоўтых кляновых лістоўМкнуцца восень схапіць за шыю.Не парушыць яе хараство,Не парушыць лісты залатыя.
Клён у вокны забразгатаў,Адгукнулася каняю рэха.Месяц рваў арэхі з куста,Раскідаў над сусветам арэхі.
Яны ў воўне блакітнай лягліі плывуць над зямлёю шырокай.Закрасуе ізноў на зямлі,Хараство закрасуе навокал.
Ахіне нас, атуліць усіх,Дасць у сэрцы, на думкі патолю.Прынясе летуценняў сваіхНам у сінім цудоўным прыполе.
Восень выплача слёзы ўсе,Каб іх людзі ніколі не зналі.У нябеснай блакітнай красерадасць ходзіць бясконцаю хваляй.
Яна прыйдзе і да камяніц,Яна прыйдзе пад шэрыя стрэхі.Ліставея міне, адшуміцьІ рассыплецца каніна рэха…(У.Дубоўка)
ЕДЗЕ ВОСЕНЬЗмоўкла наваколле,Лес адгаманіў.Едзе восень полем
На рабым кані.А за сінім борам —Я разгледзеў сам —Сядзе ў санкі скораБелая зіма.(В. Рабкевіч)
ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ ЗАЛАТАЯВосень, восень залатаяСее радасць на зямлі,Хмарка ў сінім небе тае,Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуціннеЎ косах сонейка блішчыць.Што за цуднае зіхценне!Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,Як па мяккім дыване.Восень з ветлівай усмешкайНа спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбралаЎсюды дрэвы і кустыI зямлю памалявалаЎ колер жоўта-залаты.(С. Новік-Пяюн)
* * *Лісцё ў кастрычніку ляціцьНа мокрую траву.Ля весніц клён стары стаіць,Схіліўшы галаву.
Пяюць вятры, нясуць яныХалодны змрок і сум.І сцелюць лісцяў дываны —Асеннюю красу.
Цябе любіў я і люблю,Мой звонкі лістапад.Бы ў грудзі, грукае ў зямлюАнтонаўскі апад.
На ўзлёце крылле распусціўЗнясілены вятрак.Ён жорны цэлы век круціў,Стаміўся, небарак.
Калючы дождж яго дзяўбе,А ён з-пад самых зорГлядзіць, паставіўшы сябеВятрам наперакор.(М. Хведаровіч)
ЛІСТАПАДЗ буйных ліп і бярозЛісты валяцца.Між павалаў і лозРассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяцьЗалацістыя,Ўвысь галінкі глядзяцьПусталістыя.
А як прыйдзе вясна —Ўсё адменіцца,I галінкі ізноўЗазяленяцца.(Я. Купала)
Источник