Топ вопросов за вчера в категории Другие предметы
Другие предметы 26.06.2023 19:44 1444 Alisheri Inessa
Примеры фольклорных произведений русского народа в которых говориться о нравственных качествах
Ответов: 3
Другие предметы 04.06.2023 04:51 2920 Гордейчук Дарья
Музыкальные инструменты на букву я
Ответов: 1
Другие предметы 08.06.2023 13:21 2100 Жигунова Полина
Приведены результаты 25 измерений напряжения (в вольтах) в бытовой сети. Все измерения были
Ответов: 1
Другие предметы 01.07.2023 01:32 287 Шипилов Сергей
Почему ежегодные поминовения смерти мучеников понимаются как вспоминали для их нового рождения
Ответов: 2
Другие предметы 30.06.2023 13:43 605 Савчук Анастасия
Какова была специфика крепостного права на Кубани?
Ответов: 2
Другие предметы 03.08.2020 12:03 397 Павлова Дарья
Выясните какие профессии необходимы в металлургии.В чем состоит специфика этих профессий?Где на них
Ответов: 1
Другие предметы 30.06.2023 11:02 256 Козлитин Данил
какие по вашему мнению природные и природно хозяйственные комплексы на территории края нуждаются в
Ответов: 2
Другие предметы 30.06.2023 20:10 126 Мясникова Кристина
Представьте себе, что вас попросили поздравить молодых на свадьбе. О чём бы вы обязательно
Ответов: 2
Другие предметы 01.05.2023 12:36 284 Звегинцева Екатерина
КарточкаNo31.Поставь вопрос к наречиям.Бежал ( …. ) впереди, шёл ( … ) вперёд, поёт ( … )
Ответов: 2
Другие предметы 16.07.2023 05:29 375 Волк Иван
Как было организовано управление этими территориями? это кубановедение
Ответов: 2
Вершы пра Беларусь
ПЯТРУСЬ БРОУКА
Слаўлю я свой край любімы,Незгасальную зару.Як ты сэрцу майму міла,Дарагая Беларусь!
Залацістыя прасторы,Незлічона ясных зор,Рэкі ціхія, азёры,Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла,I я ў шчасці гавару:Як ты сэрцу майму міла,Дарагая Беларусь!
Не магло мне і прысніцца,Як ты, родная, ўзрасла.Паглядзі, твая сталіца,Быццам казка, расцвіла.
Наша радасць, наша сіла,Дзе для ўдзякі слоў збяру?Як ты сэрцу майму міла,Дарагая Беларусь!
Мой край азёрны, край люстраны,
З таемнай гутаркай лясной,Чым да цябе я прывязаны,Што ты заўсёды прада мной?
Гартаю час здалёку, зблізку,Каб адшукаць той даўні дзень,Калі пад спевы над калыскайПазнаў я пах смалістых сцен.
З тых дзён зрадніўся я з табою,З табой з’яднаўся назаўжды —На пасце торбай і трубою,Ядою з хлеба і вады,
Салоўкі спевам на світанні,Дзіцячай шумнаю гульнёй,Чуццём юнацкага каханняI ў полі першай баразной.
З табой зраднілі ручаіны,На пожнях золкая раса,I позірк сумнае хаціны,I маці шчырая сляза.
Мой край азёрны, край люстраны!I сёння я з табою ўвесь —З палямі, з трактарам старанным,З табою, неўгамонны лес.
Хіба яшчэ аб нейкім шчасціПамарыць можа чалавек. Як неадлучны сын ад маці,Вось так і я з табой навек!
Канкрэтныя беларусы ў зямлі.На зямлі бадай што прыблізныя.А тыя,Што самавіта прабліснулі,Здаецца, зусім не былі.
Яна беларуская,Наша зямля,Бо гэтулькі беларусаў забрала.А ўсё ёй мала й мала:Раней, цяпер і пасляНас —Набеларушваецца ў запас.
Беларусь — ты мой сон велікодны,Сон, што сніцца анёлам вясной.Зрок і слых мой табою галодны,Дух жыве мой табою адной.
Гэта ведае неба ды МамаБез цябе не бывае мяне.I душа жыць не можа без храма,Цяжка ёй у чужой старане.
Адусюль да цябе я імкнусяБыць у шчасці з табой і ў бядзе.Чысцінёю тваёй прычашчуся,Сорам твой на мяне хай падзе.
О, край родны, край прыгожы!Мілы кут маіх дзядоў!Што мілей у свеце божымГэтых светлых берагоў,Дае бруяцца срэбрам рэчкі,Дзе бары-лясы гудуць,Дзе мядамі пахнуць грэчкі,Нівы гутаркі вядуць;Гэтых гмахаў безгранічныхБалатоў тваіх, азёр,Дзе пад гоман хваль крынічныхДумкі думае прастор;Дзе увосень плачуць лозы,Дзе вясной лугі цвітуць,Дзе шляхом старым бярозыАдзначаюць гожа пуць?
Мой родны кут, як ты мне мілы. Забыць цябе не маю сілы!Не раз, утомлены дарогай,Жыццём вясны мае убогай,К табе я ў думках залятаюІ там душою спачываю.О, як бы я хацеў спачаткуДарогу жыцця па парадкуПрайсці яшчэ раз, азірнуцца,Сабраць з дарог каменні тыя,Што губяць сілы маладыя, –К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Вясна, вясна! Не для мяне ты!Не я, табою абагрэты,Прыход твой радасны спаткаю, –Цябе навек, вясна, хаваю.Назад не прыйдзе хваля тая,Што з быстрай рэчкай уплывае.Не раз яна, зрабіўшысь парам,На крыллях сонца дойдзе к хмарам
Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,З законаў, жыццем напісаных,Або на дол спадзе ў туманах.Але хто нам яе пакажа?На дол вадой ці снегам ляжа?Не вернешся, як хваля тая,Ка мне, вясна ты маладая.
Вось як цяпер, перада мноюЎстае куточак той прыгожа,Крынічкі вузенькая ложаІ елка ў пары з хваіною,Абняўшысь цесна над вадою,Як маладыя ў час кахання,Ў апошні вечар расставання.
І бачу лес я каля хаты,Дзе колісь весела дзяўчатыСпявалі песні дружным хорам,З работ ідучы позна борам.Нясліся зыкі песень здольных,Ў лясах раз-пораз адбівалісь,І ім узгоркі адклікалісь,І радасць біла ў песнях вольных.А хвоі, елкі векавыяПад зыкі песень маладыяМаўчком стаялі ў нейкай думе,І ў іх ціхусенечкім шумеНяслось вячэрняе маленнеЎгару, святое аддаленне.
З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —Неразарваная веквечна павуціна:Зямля мяне галубіць, як вернага сына,А сонца мне душу не кідае туліць,
Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніцьАб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:Што роднай нівы я мільённая часціна,Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.
Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
I калі здзекуецца нада мною хтосьці —Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
Ляжаць твае гоні-загоныСтомільна на свеце на белымI жаляцца руняй зялёнай,I коласам жаляцца спелым.
Лес-ноч гаманіста, шумліваЗ мінуўшчыны казкі складаеI шле іх далёка па нівах,Плакуча, ад краю да краю.
Паводкаю коцяцца водыРуч’ёў паміж долаў і гораў,У хвалях пагодай-нягодайКупаючы нівы-разоры.
Спавітыя плесняю вёскіМіж пустак заселі бяссільна,Утуліўшыся ў цені бярозкіНа вечным кургане бадыльным.
А люд. Ён сагнуўшыся ходзеПад ношкай знямогі-пакутыI, роячы сны а свабодзе,З дня ў дзень сам сабе куе путы.
Так спіш, так жывеш мімаходам,Мой край, як сцяпная магіла,З сваім незавідным народам,З патухшай і славай, і сілай.
Доўгі дзень
Словы Генадзя БураўкінаМузыка Васіля Раінчыка
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Спяць і мышкі і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Усё для цябе, мая дачка
Словы і музыка гурта Recha
Да цябе я пішу, для цябе,
Першы ліст да анёла на неба,
Адчыніла ты сэрца маё,
I канешне ён гэта ведаў.
Для цябе я пяю, для цябе,
Каб спакойна хвілінка заснула,
Твой анёл падыходзіў у сне,
Ты рукой яго ціха кранула.
Усё для цябе, мая дачка —
Уся зямля і крышачку Марса,
Усё для цябе, маё дзіця,
Нават расказы дзядзькі Хармса.
Усё для цябе, маленькі анёл —
Кактусы, кветкі квітнеюць у аконцы,
Смаку банана панадол,
Соні Плэйстэйшен ад японцаў.
Да цябе я іду, для цябе —
Першы крок па даросламу шляху,
I канешне, лягчэй прамаўчаць
Ці паставіць што-небудзь Баха.
Для цябе я стаю, для цябе
У халодную зімку на плошчы,
I хачу надыхода вясны,
I хачу глядзець табе ў вочы.
Ответы на вопрос
Отвечает Чарушин Стёпа.
КОЦІКІ Пушысценькія коцікіЗадзерлі ўгору хвосцікі,Абселі голле вербнае.У сэрцайку — жуда!Навокал страхі страшныя,Навокал дзіва дзіўнае:Бліскучая, блакітная,Сцюдзёная вада.Паспагадайце коцікам,Пушыстым шэрым хвосцікам -Вазьміце ў дом галіначкі,У светлы закуток!І потым вы заўважыце,Як коцікі адважаццаІ высунуць на вуліцуЗялёны язычок!
Отвечает Иванов Дима.
Конечно! Вот небольшой стихотворный отрывок на белорусском языке про животное:
У лузні вады
Вам гэта сказаць рада,
Зайчык паскакаў
У лісце зялёным.
Красціць палюшніцы
Ён бегае ўздовж,
І ўсё давокал
Сціха, як вечні сон.
У вочах цудоўным
Зіркі адблыскваюць,
Ад птушак спявучых
Душа спявае ўсіх.
Зайчык усміхаецца,
Бацькаўска скачаць,
І мы, як усё,
За яго кахаць.
Надзея, шчасце, любоў
У жыцці зайчыка,
Дабро і тэпла
З ём наша зямля.
Я спадзяюся, што вам падабаецца гэты стыхатворны адрывак на беларускай мове. Прашу прадстаўляць, што жывёлка гледзіць нас з падзякай і радасцю, і што ён прыносіць нам надзею, шчасце і любоў.
Спяць натомленыя цацкі
Словы Зоі ПятровайМузыка Аркадзя АстроўскагаПераклад Васіля Жуковіча
Лялькі, кніжкі спяць і птушкі, —
Дзень прайшоў.
Зачакаліся падушкі
Малышоў.
Нават казка спаць лажыцца,
Каб уночы нам прысніцца,
Ты ёй пажадай
Баю-бай.
Можна ў казцы пакатацца
На кітах,
На вясёлцы праімчацца
На катах,
І сланятка ўзяць за вушкі,
І злавіць пяро жар-птушкі.
Вочкі закрывай,
Баю-бай.
Баю-бай, павінны людзі
Ноччу спаць.
Люлі-люлі, заўтра будзе
Сонца ззяць.
Адпачынку хочуць вочы,
Скажам мы: «Спакойнай ночы!»
Веечкі стуляй,
Баю-бай.
Больш калыханак шукайце на дысках.
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra — Калыханкі
Беларускія народныя казкі і калыханкі — Ехаў казачнік Бай
прырода
Дождж
Опубликовано admin в Сб, 06/30/2012 — 16:01
Ані расы каторы дзень,
Пад сонечны касцёр
Сады, спавітыя ў сухмень,
Ранялі свой убор.
Hi месца засені.
Прынад
He захаваў і лес.
Тарфянішчаў багністы чад
Змяёй у грудзі лез.
З балотаў высыпала тля
I мірыяды мух…
На часткі трэскала зямля,
Абходзячы свой круг.
Але ўсплылі грамады хмар
Кірункамі вятроў,
Дыхнула вільгаццю у твар
З-пад чорных караблёў.
Крыніца
Опубликовано admin в Пт, 06/29/2012 — 16:49
Пры лесе, пад горкай
Бруіцца крыніца.
У светлай крыніцы
Вадзіца-жывіца.
Лясамі, палямі
Праходзіць дарога.
Спыняецца многа
Ля срэбра жывога.
Па конаўках, кубках
Струменьчык няспынны…
Лягчэюць пуціны,
Яснеюць часіны.
Там ночкаю месяц
Збірае уборы,
Пад шопаты бору
Палошчуцца зоры.
Я помню, калісьці
Прыходзіў уранку,
Паіў на світанку
Трубу-берасцянку.
З ручайкі малое
Сонца
Опубликовано admin в Ср, 06/20/2012 — 15:32
Зямля ўсю ноч глыбока спала
У цемрадзі і ў туманах,
А сонца раніцай устала
I свет змяніла на вачах.
Спачатку ўспыхнула што свечка
Ды, асвятліўшы берагі,
Аж засмяяўшыся над рэчкай,
Пайшло на поле, на лугі.
Відно ў яго мільён патрэбаў,
Бо не спынялася нідзе,
Але з сярэдзіны ўжо неба
Глядзела — праца як ідзе.
А як ідзе ў людзей старанных,
Як у мурашак, як у пчол.
Лясныя музыканты
Опубликовано admin в Пт, 06/08/2012 — 15:18
Я музыку люблю і песні.
Пачую, сэрца не суняць.
А музыку вы чулі ў лесе,
Якую не з чым і зраўняць?
Арганаў шмат непараўнаных,
Паслухаеш — аж храм гудзе.
Але, відаць, такіх арганаў
Не знойдзеш — свет прайдзі — нідзе.
Наш лес. Унікнуць толькі трэба —
Спяваючы, сасна расце.
А чулі вы — спявае неба?
А так, што месяц аж цвіце.
А чулі вы, як дуб наўкола,
Здаецца, басам загудзе?
Гашчу ў сяброў паблізу мора…
Опубликовано admin в Чт, 05/24/2012 — 16:17
Гашчу ў сяброў паблізу мора,
Дзе сонца пеніцца ў віне.
А горы, велічныя горы
Шмат нагадалі сёння мне.
Адны — вяршыняй з небам зліты,
А ёсць, што блізка да зямлі.
Адны — як замак старажытны,
Куды ледзь воблакі ўсплылі,
Другія сталі верблюдамі,
Вартуюць мора на мяжы,
Над іх шматлікімі гарбамі
Не праляціць каршун чужы.
А вось нібы над цэлым светам —
Галовы неба дастаюць,
Опубликовано admin в Пн, 05/21/2012 — 17:21
Мой лес! Мой бор!
На рыбалцы
Опубликовано admin в Пн, 05/21/2012 — 17:16
Як толькі прыйдзе дзень вясновы
I стане возера сінець,
Я, хоць рыбак не адмысловы,
Люблю за вудачкай сядзець.
Гляджу ў ваду. Ды то ж не жарты
Уклейкі, плоткі, галаўні,
Язі паважныя і карпы,
Што тыя зебры, — акуні.
Як непаседы, верхаводкі
Падскокваюць, вада ў кругах.
Стары шчупак падводнай лодкай
Стаіўся хіжа ў чаратах.
Мянтуз выходзіць палахліва
На шыр з затопленых асок.
Кропля
Опубликовано admin в Пт, 09/03/2010 — 11:21
Дождж прарваўся з ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам.
За адно імгненне,
За хвіліну
Перамыў лістоту на галінах,
Пачапіў на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Слязінцы.
Прашумеў. Суняўся.
Ціха стала.
I слязінка кожная зайграла.
Колькі ў кроплю
Фарбаў назаткана,
Быццам свет увесь у ёй сабраны
Поле,
Луг,
Сады ўсяго пасёлка,
I рака,
I неба,
I вясёлка!
Над возерам
Опубликовано admin в Ср, 07/28/2010 — 11:18
Стаю над возерам вясной,
Ўсё спавіта цішынёй.
Гляджу — а ў ім паміж ракіт
Нябёс гайдаецца блакіт,
Не то пад колер васілька,
Не то пад вочы юнака.
Прыйшоў я ўвосень паглядзець —
Ужо лістоў гамоніць медзь,
I зашарэлася ўжо скрозь,
Здаецца, ўзрушыў хвалі хтось —
Разбегліся ва ўсе бакі,
Нібы на твары маршчакі.
Я быў і ўзімку ў месцы тым —
Пад пакрывалам ледзяным
Вярба над вадою
Опубликовано admin в Пт, 07/09/2010 — 12:58
Як бы засмучоная
Весткай якою,
Стаіць задуменна
Вярба над вадою.
Прыгнулася вельмі,
Як тая бабуля.
Здаецца, што й лісце
На голлях паснула.
Не злічыш убораў,
Што ў рэчку апалі, —
Гады прамінулі,
Як чоўны на хвалях.
Чаго ж яна гнецца,
Не знаючы зморы?
— Там сонца, там месяц
I ясныя зоры.
Ноч рассыпала зораў вагні
Словы Наталлі АрсенневайМузыка Алесі Ўнукоўскай
Ноч рассыпала зораў вагні,
Ў сінім небе яны патанулі.
Вее сон над прасторам зямлі,
Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.
З срэбных зораў, з чырвоных агнеў
Упляту я праменны вяночак,
Над галоўкай завешу тваёй,
Люлі, люлі, засьні, мой сыночак.
Нібы плачучы, ў кропельках сьлёз
Прыгажуньні-бярозы паснулі;
Гэта ў пэрлы прыбраў іх мароз.
Люлі, люлі, сыночак мой, люлі.
Тыя пэрлінкі-сьлёзкі зьбяру,
Наніжу з іх пяцёркаў шнурочак
I на шыйку завешу тваю.
Люлі, люлі, засьні, мой сыночак…
Сее ночка чароўныя сны
Над палямі зямелькi-матулі.
Сьніць усё… Сьні-ж аб сонцы і ты…
Люлі, люлі, сыночак мой, люлі…
З срэбных зораў, з чырвоных агнеў
Упляту я праменны вяночак,
Над галоўкай завешу тваёй,
Люлі, люлі, засьні, мой сыночак.
Будуць зоркі малому сьвяціць,
Будзе з імі маленькі гуляць,
Будуць сны залатыя дарыць.
Люлі, люлі, мой сыночак.